воскресенье, 19 апреля 2020 г.

Няпарныя цвёрдыя зычныя гукі. Правапіс слоў з імі



Няпарныя цвёрдыя зычныя гукі.  Правапіс слоў з імі

v 1.Прачытай словы. Падкрэслі літары, якія абазначаюць няпарныя цвёрдыя зычныя гукі, і літару пасля іх.
Жыхары, шыць, зайчык, маўчу, дожджык, цырк, грэчка, вячэра, шыпшына, чужы, ручай, трактарыст, арэхі, беражы, жоўты, джала, цэмент.
v 2.Закрэслі лішнюю літару ў дужках. Растлумач свой выбар.
Ш(ы, і)шка, вяч(е, э)ра, ч(о, ё)рны, р(е, э)спубліка, суніц(ы, і), Айч(ы, і)на, ж(ы, і)ццё, нарадж(е, э)н-не, маўч(у, ю), ш(е, э)рань, аж(ы, і)на, ч(ы, і)рвоны, ц(ы, і)мбалы, др(е, э)ва, вож(ы, і)к, р(е, э)чка, ц(е, э)нтнер, ж(ё, о)луд.

v 3.Устаў прапушчаныя літары, якія абазнача­юць галосныя гукі. Падкрэслі папярэдні зычны.
Р..спубліка, луж..на, сябр.., ч..рны, др..ўца, ч..жак, ц..ган, р..бак, ш..ранькі, вож..к, рабоч.., шч..сце, раскаж.., ч..баценькі, мар..к, ч..равікі.

v 4.Перакладзі словазлучэнні на беларускую мову. Запішы іх. Падкрэслі літары, якія абазначаюць няпарныя цвёрдыя зычныя гукі і літару пасля іх.
Тёплый дождик —_____________________,колючий ёжик —____________________,серый зайчик ________________,
береги природу—__________________,широкая речка —_____________________,напиши стихи ________________
прочитал журнал —_________________________.

v 5.Запішы словы, супрацьлеглыя па значэнні. Падкрэслі літары, якія абазначаюць зычныя гукі [ж], [ш], [ч], [р], [ц] разам з наступнымі галоснымі.
Ручай вузкі, а рэчка_______. Папера бе­лая, а сажа ________. Пух лёгкі, а камень_________. Дрэва высокае, а куст___________.Журавіны кіслыя, а суніцы_______________.

v 6.Прачытай прыказкі. Растлумач іх сэнс. Знайдзі памылкі на вывучанае правіла. Выправі іх.
Дождык намочіць, а сонейка высушіць. Многа ле­су —не губі, мала лесу—беражы, няма лесу—пасадзі. Праўда даражей за грошы. Пад ляжачі камень вада не бяжіць. Паспяшыш — людзей насмяшіш.
v 7.Дапоўні сказы словамі з літарамі, якія аба­значаюць зычныя гукі [ж], [ш], [дж], [ч], [р], [ц]. Падкрэслі галосныя насля іх.
Дзеці ў лесе назбіралі поўны ______ суніц. Пад елачкай схаваўся _________ зайчык. Будаўнікі  прывезлі на _________ цэглу. _____ з кошыкамі спяшаліся ў лес.  У__________ пішы чыста і прыгожа. Вавёрка ў дупле схавала смачныя ___________.

v 8.Прачытай сказы. Пры дапамозе лічбаў абазнач парадак сказаў, каб атрымаўся тэкст. Падкрэслі літары, якія абазначаюць няпарныя цвёрдыя зычныя гукі.
(_) Яно ўцякала ад гэтага страшнага звера. (_) Петрык ішоў цераз сад. (_) Хлопчык узяў кацяня на рукі. (  ) Раптам да ног хлопчыка прытулілася кацяня. (  )Яму насустрач бег сабака.

v 9.Прыдумай і запішы дзесяць слоў з літарамі, якія абазначаюць няпарныя цвёрдыя зычныя гукі. Падкрэслі літары пасля іх.
________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Комментариев нет:

Отправить комментарий