воскресенье, 19 апреля 2020 г.

ПАЗАКЛАСНАГА ЧЫТАННЯ «ВЯСНА ІДЗЕ, ВЯСНЕ ДАРОГУ!»

УРОК ПАЗАКЛАСНАГА ЧЫТАННЯ «ВЯСНА ІДЗЕ, ВЯСНЕ ДАРОГУ!»

Мэта: стварыць умовы для самастойнага чытання-разглядвання кніг па тэме ўрока; спрыяць развіццю чы.тацкіх уменняў: дакладна выбраць кнігу па тэматыцы, спрагназаваць змест па назве, вокладцы або ілюстрацыях, прэзентаваць кнігу для сваіх аднакласнікаў; садзейнічаць развіццю навыка чытання, выха- ванню прагі да самастойнага чытання, беражлівых адносін да кнігі.

ХОД УРОКА
I. Арганізацыйны этап
Настаўнік: Звонка празвінеў званок.
Вас паклікаў на ўрок.
Да ўрока ўсе гатовы?
ГІачынаем мы размову.
— А пра што мы сёння будзем гаварыць?

II. Моўная размінка
Уявіце, што вы знаходзіцеся ў чароўным лесе. На паляне расцвілі падснежнікі. Нахіліцеся і ўдыхніце іх пах. Палюбуйцеся іх прыгал<осцю, але не рвіце іх.
• Чытанне з хлапкамі.
Дзінь-дзінь-дзінь — звіняць ледзяшы!
Цінь-цінь-цінь — цінькаюць сінічкі!
Буль-буль-буль —- забулькаў ручай!
Стук-стук-стук — стукае дзяцел!
Вясна ідзе! — гукае мядзведзь.
— Якія гукі можна пачуць у вясновым лесе?
• Прачытай вочкамі.
• Чытанне шэптам.
• Чытанне-«гудзенне».
• Чытанне з клічнай інтанацыяй.

III. Праца па тэме ўрока
— Давайце пазнаёмімся з выставай кніг, якія падрыхтавалі вы і я.
• Знаёмства з выставай кніг па тэме ўрока.
Настаўнік праводзіць гутарку з дзецьмі ў залежнасці ад тых кніг, якія яны прынеслі і якія падрыхтаваў настаўнік. ГІад час гутаркі звяртаецца ўвага на вокладку, ілюстрацыі.
Настаўнік паказвае ілюстрацыі. а вучні па іх прагназуюць, пра што можа быць твор.
• Іутарка па прачытаных творах.
1) Творы пра расліны.
—- Хто прачытаў творы пра расліны?
— Якія гэта творы?
(Вучні робяць кароткае паведамленне пра прачытаны твор.)
• Чытанне апавядання Г. Аўласенкі «Ганарлівая кветачка» настаўнікам або падрыхтаваным 'учнем.
Завітала ў наш край вясна, і ўсё наўкол зелянець ды квітнець пачало. І лес, і луг, і поле. Усюды вясна-працаўніца паспявае, усюды свае парадкі наводзіць.
Дайшла чарга і да саду. Зацвілі вішні, слівы, грушы. Нарэшце і на галінках маладзенькай 'лыні кветачкі распусціліся.
—Якая я прыгожая! — усклікнула першая кветачка.
— А мы хіба не прыгожыя?. пакрыўдзіліся сяброўкі,
Надзьмулася першая кветачка.
— Вы аднолькавыя, — сказала яна. — А я асаблівая, не такая, як усе.
Якраз у гэты час пчолкі ў сад прыляцелі. над кветачкамі закружыліся. А кветачкі і рады.
Да сябе пчолак запрашаюць, духмяным нектарам частуюць. Толькі ганарлівая кветачка адвярнулася. Ні адну пчолку не пачаставала. Яшчэ і пасмяялася з сябровак, што дарма нектар свой пчолкам аддалі.
— Вось убачыце, — казала яна. — кепска вам без нектару будзе!
Сапраўды, прайшло некалькі дзён — і пачалі з усіх кветачак пялёсткі ападаць.
— Ага! — усклікнула радасна ганарлівая кветачка. — Аддалі свой нектар пчолкам, таму і пялёеткі з вас ападаюць! А мае не ападуць, бо я не толькі самая прыгожая, але і самая разумная
з усіх' вас.
— Дурненькая ты! — сказала ёй яблыня. — За нектар пчолкі апылілі кветачкі, і неўзабаве яны ператворацца ў прыгожыя духмяныя яблычкі. Усе, акрамя цябе. А ты засохнеш, ападзеш, і ніхто не ўспомніць цябе добрым словам.
• Растлумачце, чаму апавяданне так называецца?
• Якая якасць кветачкі вам не падабаецца?
• Якімі былі астатнія кветачкі?
• Ш то сказала яблыня?

Фізкультхвілінка
Усе вучні дружна ўсталі (выпраміцца)
І пакрочылі нагамі. (хадзьба на месцы)
Да сонейка пацягнуліся. (прагнуцца назад, рукі пакласці за галаву)
Рукі ўвер.х. прагнуліся. '
Да рэчкі нахіліліся (наклон уперад)
І вадзічкаю ўмыліся.
Як пружынкі мы прыселі (прысесці)
І за парты ціха селі. (выпраміцца і сесці)
2) Творы пра птушак.
— Хто прачытаў творы пра птушак?
— Якія гэта творы? Хто іх аўтар?
(Вучні робяць паведамленні пра прачытаныя творы.)
• Чытанне верша Т. Кляшторнай «Шпак».
На бярозцы пад акном Я шпаку лрыладзіў дом.
Толькі адысці паспеў —
Шпак адразу прыляцеў.
Дом утульны аглядае,
ГІесню весела спявае.
У шпака ёсць у двары Вельмі добрыя сябры. :
— Якую добрую справу зрабіў хлопчык?
— Як паводзіў сябе шпак? Зачытайце.
3) Творы пра насякомых.
— Хто чытаў творы пра насякомых?
—• Якія гэта творы?.
— Хто іх напісаў?
Вучні робяць сціслы пераказ прачытаных твораў.
• Чытанне верша Я. Журбы «Пчолка» самастойна.
— Як вы адносіцеся да вясны?
• Гульня «Чароўнае крэсла».
— Я запрашаю вас на чароўнае крэсла. Хто на яго сядае, за што любіць вясну апавядае. (Вучні па чарзе займаюць чароўнае крэсла і расказваюць, за што яны любяць вясну.)
• СамастоГшае чытанне апавядання І. Муравейкі «Няўжо вясна?».
3 кожным веснавым днём усё бліжэй да цяпла. Праўда, зіма яшчэ спрабуе з вясной дужацца, не хоча здавацца. Людзі кажуць: «Сакавік то снегам сее, то сонцам грэе». Пакуль гром не загрыміць — зямля не адтане, а першы гром яшчэ ў лютым бывае: «ГІрыйшлі Грамніцы — зіме палавіца». Але вясновае сонейка свеціць ярчэй, цяплен і даўжэй. Плачуць ледзяшы, звіняць капяжы, цурчаць першыя раўчукі і з’яўляюцца з-пад снегу прагаліны. На дрэвах і хмызняках набухаюць пупышкі. Няўжо вясна?
— Вясна, вясна! —- крычаць шпакі.
— Дзе? Дзе? — пытаюць ручайкі. — Бяжым, мо стрэнем ля ракі!..
— Няўжо вясна? Адкуль? Калі? — Здзівіўся парастак малы. Не ўседзеў, выскачыў з зямлі.
— Пра якія прыкметы вясны прачыталі ў творы?
• «Чароўная скарбонка».
Сёння ў чароўнай скарбонцы птушачкі-вяснянкі. (Настаўнік паказвае малюнак або птушачку з гліны.) Нашы продкі верылі, што вясна прыйдзе хутчэй, калі пакласці каля акна выпечаных з цеста птушак-вяснянак. Да свята «гукання вясны» —• звеставання — пяклі «жаўрукоў» і «кулікоў».
Птушачкі з цеста ў старажытнасці выконвалі магічную функцыю: на іх загадвалі аб здароўі, багатым ураджаі. Для дзяцей яны былі. і цацкай, і пачастункам, і навукай. Забаўляючыся з лечывам, дзеці змалку вучыліся шанаваць прыроду.

IV. Падвядзенне вынікаў урока
• Гульня «Слоўнік Вясны».
Настаўнік называе словы па-руску, а дзеці называюць іх па-беларуску або наадварот.
Словы для гульні: адліга — оттепель, бусел — анст, бярозавік — березовый сок. грак — грач, дзьмухавец -- одуванчнк, жаваранак ~ жаворонок, журавель —- журавль, капеж —капель, чрасавік —- апрель, крыгаход — ледоход, лужына — лужа, пупышка — почка, пчала — пчела. ручай — ручей, сакавік — март, сонейка — солнышко, чмель — шмель, шпак — скворец.
• Складанне сінквейна да слова «вясна».
Вясна прыгожая цёплая прыходзіць грэе булькае Вясна ўжо наступіла. Сонейка.
• Разбор слова «вясна» па літарах.
В — вясёлая.
Я — яркая, ясная.
С — сонечная.
Н — новая.
А —- адкрытая.
• Знаемства з новай тэмай чытання «Сям'я — прытулак дабрыні» і спісам літаратуры па тэме. Эдзі Агняцвепі: «Маме».
Р. Бензярук. «Малінавы чай».
Вера Вярба. «Л4атуліны рукі».
Н. Галіноўская. «Бабуліна песня», «Камп’ютаршчык», «ГІесня для мамы».
Я. Жабко. «Самы любы мой дзянёк».
В. Жуковіч. «Свая дапамога».
Клаўдзія Каліна. «Кампот».
У. Ліпскі. «Цацкі».
/. Муравейка. «Адно яечка на дваіх».
Т. Мушынская. «Цяжка быць дарослым».
М. Пазнякоў. «Садзім алею».
М. Пісьмянкоў. ^Бабчыны дранікі».
П. Прануза. «Маміны рукі», «Сам».
Я. Радкевіч. «Хто самы моцны?»
М. Рудзішкін. «Свята Пера.могі».
Д. Слаўковіч. «Разумны аловак».
П. Сушко. «Зязюля».
П. Ткачоў. «Незвычайны дыктант».
В. Хомчанка. «Апельсін», «Мама», «Гузік».
V. Дамашняе заданне
Знайсці і прачытаць творы ў адпаведнасці са спіскам.
VI. Рэфлексія
— Што спадабалася сёння на ўроку?
— Што падалося сумным і нецікавым?
— ІВто новага прынёс вам урок?

Комментариев нет:

Отправить комментарий