воскресенье, 19 апреля 2020 г.

Гукі [т] — [ц'] і літары т, ц


Гукі [т] — [ц']  і літары т, ц

v 1.Падкрэслі ў словах літары т і ц разам з наступнай літарай.
Мяцеліца, вецер, газета, грыміць, настаўнік, шахцёр, білеты, пялёстак, кусцік, дзяцел, аўтобус, касцюм, цягнік, талерка, цянёк, тыгр, дзіцячы, паштоўка, бацька.
v   2.Закрэслі лішнюю літару ў дужках. Растлумач свой выбар.
(Ц, т)ётка, гальш(ц, т)ук, ма(ц, т)і, люс(ц, т)эрка, гас(ц, т)ёўня, ба(ц, т)ькі, па(ц, т)еркі, час(ц, т)ава(ц, т)ь, ш(ц, т)аны, вячэра(ц, т)ь, с(ц, т)южа, ква(ц, т)эра, (ц, т)ішыня, ліх(ц, т)ар, (ц, т)ялушка, (ц, т)юльпан, бу(ц, т)элька.

v 3.Устаў замест пропускаў літары т ці ц і падкрэслі літару пасля іх.
С.юдзёны, ве..ер, ха..а, вадзі..ель, ..раўка, с.удзень, ..элефон, бяжы..ь, аў.орак, дзя..ел, ..ень, ..ыгрыца, ..юльпан, ..ыдзень, у газе..е, на самалё..е, на раке..е, у палё..е, у ха..е, на вах..е.

v   4.Выправі ў словах памылкі. Растлумач свае дзеянні.
На самалёте вярнуліся дамоў дзеці. Моцны ветер разагнаў цемныя хмары. На балоце растуть журавіны. На першай парте селі Насця і Тіхан. Цёма прынёс маті букецік тюльпанаў. Дзяўчынка ходзіть дапамагаць матулі на ферму.

v 5.Састаў словы са складоў. Запішы іх. Падкрэслі літары т і ц.
цік, ко —_________      тэ, ква,ра ___________
так, сшы —________     та, зе, га ____________
та,ло,ба—_________     цік,пло _____________
цік,бра —__________    ке,цік,бу ____________
цік, ро —___________    ці,кі,кус—___________

v 6.Дапоўні словы літарамі,  якія абазначаюць галосныя гукі. Запішы, што атрымалася. Падкрэслі літары т і ц разам з наступнай літарай.
Цльпн—___________      бкцк —____________
тлрк—_____________     брцк—____________
кпст —_____________     хстк- ____________
гльштк —___________     вдзцль ___________
сштк —________     вчр-____________
v 7.Складзі з дадзеных слоў сказы. Запішы іх. Устаў прапушчаныя літары.
I, Пе..я, пайшлі, рыбалку, на, ..іма. Пануе, ракой, над, ..ішыня. Хлопчыкі, сядзя.., з, ..іха, вудамі. Чакаю..ь, яны, ..ярпліва, улову.
_________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

v 8.Прачытай сказы. Пры дапамозе лічбаў абазнач парадак сказаў, каб атрымаўся тэкст. Падкрэслі словы, у якіх ёсць гук [т] або [ц'].
   Яна  працавала настаўніцай.    Там хлопчык пасябраваў з вясковымі дзецьмі.   На лета Віця паехаў гасцяваць у вёску да цёткі.           Яны часта ла­вілі рыбу ў рацэ.

v 9.Перакладзі сказы на беларускую мову. Запішы іх. Падкрэслі літары т і ц.
Космическая ракета полетела в космос.___________________
________________________________________________
В саду и на огороде работают дети._______________________


   













Комментариев нет:

Отправить комментарий