воскресенье, 19 апреля 2020 г.

Гукі [д| — [дз'] і літары д, дз


Гукі [д| — [дз'] і літары д, дз
v 1.Падкрэслі ў словах літару д і спалучэнне дз разам з наступнай літарай.
Дзеці, вада, людзі, дудар, садзік, домік, дзень, ду­бок, Дзіма, гудзе, жалуды, дзяцел, агароды, карагоды, Дзіяна, дзюба, думаюць, Вадзім, дырэктар, дзік.

v 2.Закрэслі лішнюю літару ў дужках. Растлумач свой выбар.
(Д, дз)ыктоўка, ня(д, дз)еля, брыга(д, дз)ір. ха(д, дз)ілі, заво(д, дз)ы, ты(д, дз)ень, сера(д, дз)а, (д, дз)якуй, сту(д, дз)ень, (д, дз)ошка, паня(д, дз)елак, крэй(д, дз)а, ра(д, дз)ок, (д, дз)іцячы, гру(д, дз)і, (д, дз)алонь.

v 3.Устаў замест пропускаў літару д ці спалучэнне дз. Падкрэслі галосныя пасля іх.
Калі..ор, га..іннік, ..олата, ..удка, вэн..лць, абе..аць, селя..ец, ..ічка, ін..ык, ві..элец, ра..ыска, мала..лк, непага..ь, поў..ень, ва..яны, ха..іць, ..ухмяны, ..юба.

v 4.Выправі ў словах памылкі. Абгрунтуй свой выбар.
Дзень, домік, вадіцель, садоўнік, нядзеля, Дяніска, чарадзей, на агародзе, над вадой, у гораде, у садзіку, на граде, гудзе, дзюба, мядзведь, Федя, Надзея.

v 5.Перастаў літары так, каб атрымаліся словы. Запішы іх.
абюдз —_________                  дядзлуя—___________
вдзеыр —__________               іцедз—________
ляевдз —____________             асідзк —________
ьндзе —_____________             карэдзь —____________
дзеляня —____________

v   6. Дапішы словы па ўзоры. Падкрэслі літару д і спалучэнне дз разам з наступнай літарай.
Узор: сад — у садзе.
Агарод — на__________.    Народ — у_____________.
Барада — на__________.    Завод — на_____________.
Каманда — у __________.   Склад — на_____________.
Брыгада — у __________.    Гняздо — у_____________ .
Града — на___________.    Паход — у______________.
Вуда — на____________.    Горад — у _____________.
Вада — у__________.

v 7.Вызнач межы кожнага сказа. Пастаў, дзе трэба, кропку. Устаў прапушчаныя літары.
Каля школы ..еці паса..ілі вялікі са.. у школьным са..е растуць розныя пла..овыя ..рэвы у агаро..е ..еці вырошчваюць капусту, буракі і моркву агаро.. кожны го.. ..ае багаты ўраджай.

v 8.З дадзеных слоў складзі сказы. Запішы іх. Змяні выдзеленыя словы так, як патрабуе сэнс.
Прырода, крыніцай, з'яўляецца, людзей, жыцця. У,  прырода, цікавага, карыснага, і, шмат. Кожны, ахоўваць, чалавек, прырода, павінен.
___________________________________________________________________________________________________________________________________________

v   9.Прачытай тэкст. Падкрэслі словы з літарай д і спалучэннем літар дз.
Наваполацк — горад беларускіх нафтавікоў. У горадзе пабудавана многа прыгожых дамоў, дзіцячых садоў, нафтавы завод. На заводзе працуюць старанныя людзі.




















Комментариев нет:

Отправить комментарий