воскресенье, 19 апреля 2020 г.

Парныя звонкія і глухія зычныя гукі. Правапіс слоў з імі


Парныя звонкія і глухія зычныя гукі. Правапіс слоў з імі       
v 1.Прачытай словы. Падкрэслі літары, якія абазначаюць парныя звонкія і глухія зычныя.
Чаравікі, штаны, капялюш, гальштук, пацеркі, футра, пінжак, камізэлька, хустка, сукенка, панчохі, спадніца, абутак, кашуля, адзенне.

v 2.Зверху над выдзеленымі літарамі ў квадрат­ных дужках [ ] абазнач гукі, якія ім адпавядаюць. Растлумач іх правапіс.
Зуб, бераг, дождж, гарбуз, чыж, атрад, плуг, сцяг, след, мароз, нож, дуб, лёгкі, трубка, ягадка, сцежка, салодкі, дзядзька, казка, лыжка, падказка, бярозка.

v 3.Падкрэслі толькі тыя словы, напісанне якіх не адпавядае гучанню. Растлумач, чаму так адбываецца.
Жабка, ліпка, рэпка, лыжка, шышка, будка, бераг, брат, радыска, градка, хустка, кніжка, калыска, указка, таварыш, нізкі.

v 4.Закрэслі лішнюю літару ў дужках. Растлумач свой выбар.
Клу(п, б), адка(з, с), гры(п, б), кро(т, д), су(п, б), пара(т, д), гру(с, з), дож(ч, дж), лу(х, г), го(т, д), бо(п, б), сер(п, б), заво(т, д), арэ(г, х), ша(ж, ш)кі, галу(п, б) ка, рэ(т, д)кі, кала(з, с)кі, гра(д, т)кі, слі(з, с)кі, піра(ш, ж)кі, мы(ш, ж)ка, дзя(ц, дз)ька.

v 5.Перастаў літары так, каб атрымаліся словы. Запішы іх. Падкрэслі літары, якія абазначаюць пар­ныя звонкія і глухія зычныя, напісанне якіх трэба праверыць.
родага —____________       рапеказ — _________
ікжон —_____________      жылак —___________
грбзау—_____________      акзаку — ___________
едссу- ______________       ходрапа-____________

v 6.Дапішы словы з парнымі звонкімі і глухімі зычнымі, якія патрабуюць праверкі, згодна з сэнсам. Падкрэслі літары, якія абазначаюць гэтыя гукі.
Люты, траскучы__________. Белы, скрыпучы ________. Празрысты, гладкі _________. Халодны, праліўны_________. Дзяржаўны, чырвоны___________.Ваенны, святочны_________. Стары, разгалісты__________.Цікавая, бібліятэчная__________. Беларускі, працавіты__________. Духмяны, свежы___________ .

v 7.Устаў прапушчаныя літары. У дужках запішы праверачнае слова.
Дзе.. (_____) Антось злавіў ры..ку (_______). Усе сце..кі (____) і даро..кі (______) замяло снегам. Лё..кі (_____) ветрык калыхаў бяро..кі (_______). Дзя..ька (___) Жэня і Андрэйка адправіліся ў пахо.. (______). Пад асінай Гле.. (_____) знайшоў гры.. (_________).

v 8.Расшыфруй верш, карыстаючыся алфавітам. Запішы, што атрымалася. Пастаў, дзе трзба, коскі. Падкрэслі словы на правапіс парных звонкіх і глухіх зычных гукаў.
19,25,6,8,12,1,11  3,21,9,12,1,31  9,3,32,18,28,15,1,11 24,16,5,9,10,25,29/12,18,21,8,28,25,29 5,9,6,5 14,1,18,16,9// 2,6,13,10,25,29  10,15,6,6,14  18,1,2,10,15,28 / 12,16,19,28 5,16,22,4,10,32 2,32,18,16,9 //
_____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________


Комментариев нет:

Отправить комментарий