воскресенье, 19 апреля 2020 г.

Падоўжаныя зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме



Падоўжаныя зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме

v 1.Прачытай. Падкрэслі словы з падоўжанымі зычнымі. Зверху запішы колькасць літар і гукаў у гэтых словах.
Вулей, карэнне, бервяно, Палессе, чытанне, гразь, надарожнік, ноччу, раздолле, пералесак, зацішша, збожжа, жыццё, вогнішча, бярвенне, калоссе, клас.

v 2.Запішы словы ў алфавітным парадку, раздзяляючы іх для пераносу. Растлумач ужыванне вялікай літары.
Падлужжа, Таццяна, Зарэчча, Наталля, Фядосся, Залессе, Ефрасіння, Малання, Усцікня, Палессе, Заполле.

v 3.Закрэслі лішнюю літару ў дужках. Растлумач свой выбар.
Ву(л, лл)і, насе(нн, н)е, белару(с, сс)кі, гра(зз, з)ю, гру(п, пп)а, ра(л, лл)я, каме(н, нн)е, су(бб, б)ота, праме(нн, н)е, ка(с, сс)а, га(л, лл)ё, су(ч, чч)а, прагра(м, мм)а, сяго(н, нн)я, падаро(жж, ж)а, асе(н, нн)і, узле(сс, с)ак.

v 4.Знайдзі і запішы словы, якія «схаваліся». ІІадкрэслі падоўжаныя зычныя.
СОНАТАЛЛЯРАЛЛПАЛОЗЗЕСУБОЧЫТАННЕ КАСЕЛЛВЕЦЦЕМЖСУЧЧАРЬІЗАМНШПАЖЖАТ ВУГОЛЛЕПАРБАГАЦЦЕФУККДЗЁННІКВАТТЛДУ

v 5.Утвары па ўзоры новыя словы з падоўжанымі зычнымі.
Узор: каласы калоссе.
Соль —_______.          Гразь —___________.
Ноч —________.         Крыло —___________.
Камень —________ .     Вулей —___________.
Жыць —_________ .     Сучок —___________.
Прамень —_________.

v 6.Дапішы сказы, карыстаючыся словамі для даведак.
   Вясной снегавая _________ напоўніць рэкі. Пачнецца_____________. Ляснік пасыпаў________
на каменне. Ласі ласуюцца___________. Апусцілася
цёмная____. Ваўкі выходзяць на паляванне___________.
Словы для даведак: разводдзе, вада, ноччу, ноч, соллю, соль.
v 7.Прачытай сказы. Знайдзі і выправі памылкі.
   Спее ў полі залатое збожа. Тацяна і Усціня апранулі спартыўнае адзенне і пайшлі ў лесс. Восенню ў паветры навокал гойдаецца павуціне. Спелае калоссе схілілася над зямллёй. У сассонніку Малання знайшла сяммейку баравікоў.

v 8.Перакладзі сказы на беларускую мову. Падкрэслі літары, якімі абазначаюцца падоўжаныя зычныя гукі.
Яша готовит задание по чтению. Ночью рысь выхо­дит на охоту. Под ногами у зубра затрещали ветки.
_________________________________________________________________________________________________________________________________________________________























Комментариев нет:

Отправить комментарий