Показаны сообщения с ярлыком Канспекты ўрокаў па беларускай мове. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Канспекты ўрокаў па беларускай мове. Показать все сообщения

четверг, 16 апреля 2020 г.

Наша мова


Урок 1. Наша мова
Мэта: вучыць адрозніваць на слых рускую і  бела-рускую мовы, арганізаваць назіранне за асаблівасцямі вымаўлення ў беларускай мове, вучыць расказваць па малюнку.
Абсталяванне: падручнік, сшытак, каляровыя алоукі, фламастары.
Ход урока
I. Уступная гутарка
1 . Скажите, на каком языке я сейчас с вами говорю?
— А теперь послушайте и скажите, на каком языке прозвучит следующий текст:
   -  На ЗЯМЛІ жыве шмат народаў. Кожны гаворыць на сваей роднай мове. Беларусы, украінцы і  рускія добра разумеюць адзін аднаго.
— Кто знает, на каком языке прозвучал текст? Всё ли вы поняли, о чём я говорила?
— Сегодня у нас необычныйй урок. Мы начинаем изучать белорусский язык. Сёння мы пачынаем вывучаць беларускую мову (язык). Гэта родная мова беларусаў. Яна вельмі падобная (похожа) да рускай.
2 . Паслухайце верш (стихотворение) на беларускай мове. Калі нешта будзе незразумела (непонятно), запытвайцеся (спрашивайте) у мяне:
Замежную мову
я з сада вучу,
а на беларускай —
не умею, маучу.
Замежную мову
люблю і вучу.
А нашу таксама
я ведаць хачу. "
М. Пазнякоў
— Што вам было незразумела (непонятно)? Якую мову хоча ведаць (знать) герой верша?
II. Лексічная праца
Дамінуючы лексічны матэрыял: ведаць, беларуская мова, руская мова, словы, гутарыць, размауляць, перакладаць, разумець.
1      . Праца па малюнку у сшытку.
— Разгарніце (откройте) сшытак (тетрадь). Разгледзьце малюнак (рисунок). Дзе адпачываюць (отдыхают) дзеці?
-Хто з вас быў у лагеры адпачынку? Дзе сабраліся дзеці?
— А цяпер паслухайце мой расказ па малюнку:
Каля вогнішча (костра) сабраліся дзеці з розных краін. Кожны 3 (X размауляе на сваей мове.
— На я кой мове гавораць рускія?
— На якой мове гавораць украінцы?
— На якой мове гавораць літоўцы?
— На якой мове гавораць палякі?
— Пра што гутараць (разговаривают) дзеці?
— Каб добраа разумець адзін аднаго, неабходны чалавек, які ведае (знает) адразу некалькі моў. Хто знае, як называюць такога чалавека? Так, гэта перакладчык (переводчик).
2 . Гульня «Перакладчык».
— Давайце усе разам пагуляем  у перакладчыкаў (переводчиков). Я буду называць вам словы па-руску, а вы — перакладаць па-беларуску (настаўнік дапамагае перакладаць вучням):
Белорусский язык — ,
Русский язык —
Слова —
— А цяпер я буду называць словы па-беларуску, а вы перакладайце на рускую мову:
Гутарыць —
Размауляць —
Перакладаць —
Разумець —
3 . Адказы на пытанні
— Паслухайце і адкажыце на пытанні (вопросы):
— Якую мову мы пачалі сёння вывучаць? (Беларускую мову.)
— Мы хочам навучыцца на ёй што рабіць? (Размаўляць.)
— Што трэба ведаць, каб размауляць па-беларуску? (Словы.)
III. Аўдзіраванне
1 . Сёння нас чакае яшчэ адно знаёмства. На урок беларускай мовы да нас будзе прыходзіць незвычайны госць. Паслухайце загадку і паспрабуйце адгадаць, хто гэта такі:
Недарэмна я хадзіў,
Па вясёлым свеце,
Наглядзеўся розных дзіў,
Так патрэбных д з е ц я м . . . .
У мяшку вялізны звязак.
Новых, незвычайных казак.
В. Вітка
— Я вам дапамагу. Гэта казачнік Бай. Пазнаёмцеся з ім. (Дзеці разглядаюць малюнак.)
-Казачнік Бай будзе прыносіць нам казкі. Казкі можна чытаць, можна расказваць і можна слухаць. Вы любіце слухаць казкі? Усе? Давайце скажам хорам: «Мы любім слухаць казкі». І зараз казачнік Бай падорыць нам казку. Але яе назву казачнік Б а й схаваў у загадку.
2. Паслухайце загадку, адгадку знайдзіце сярод прадметау на настауніцкім стала.
Стаіць бочачка, ні дна, ні вочачка. (Яйка.)
— Па-беларуску «яйцо» — «яйка». Хто ведае, што робяць з яйка? ('Яечню).
3. Разгледзьце малюнкі ў падручніку. Пра якое здарэнне пойдзе размова? Якую казку нагадвае? Паслухайце і адкажыце, чым я ны адрозніваюцца?
4. Чытанне казкі настастаўнікам.
Першае яечка
     Хадзіў дзед на паляванне (охоту). Паляваў ад ранку да змяркання (темноты). Зморыцца (устанет), аж слова не прамовщь, а звярыны не зловіць. Ідзе дахаты, ледзь не плача.
     Вось дык няудача!
     Баба дзеда лае (ругает), што дарма гуляе. Топча лапці,ірве аборы. Ну і гора!
    Слухаць дзеду горка бабіну гаворку.
       Баба дзеда лае, а курка кудахча: «Куд-куды, куд- куды! Дайце зерня і вады!»
      Бабка курку накарміла, вадою напата. Села курка ўгняздзечка ды знесла яечка. Бегла мышка пад скрынку (сундук), цягнула скарынку, хвастом втьнула, яечка скранула.
      Яечка скацідася — трах! — I разбшася...
       Убачыла баба, загаласіла ды з жалю усе гаршкі пабіла. Сама сярод хаты села і  — абамлела...
     Тут дзед стрэльбу схапіў, порахам набіў. Кінуўся да МЫШКІ, а мышка — на вышку (на чердак).
       Дзед з а ёю;
— Ілжэш! Ад мяне не уцячэш!
      З а парог зачапіўся і  паваліўся (упал).
      Набіў дзед гузак (шышку) з добры кулак. Ляжыць, уздыхае, мышку лае.
     Ішлі бабы па ваду, пабачылі  тую бяду, пачалі рукамі махаць, людзей на дапамогу склікаць.
      Прыбеглі  старыя , за старымі — м а л ы я . Дзеда паднялі, бабу вадой аблілі.
     Вось дык бяда! А пакуль там крычалі  ды бедавалі, курка села у падпечку ды знесла другое яечка. Круглае, белае, моцнае, спелае. Яшчэ лепшае з а першае!
         Рада баба, рад! дзед: будзе яечня на абед! Баба патэльню (сковороду) узяла, яечню спякла.
     Паклікала (позвала) гасцей — старых і  дзяцей. Усе елі  колькі хацелі. 3-за стала усталі, песні заспявалі. Узяліся у бокі, пусціліся у скокі (стали танцевать).
Скакалі, скакалі ды годзе сказалі.
Вось вам і  казка. Чытайце, калі ласка!
А. ЯКІМ0ВІЧ
5 .-  3 чаго в ам было смешна? А з чаго — н е ?
-        Куды хадзіў дзед? Чаму ён ледзь не плакаў?
-        Як парадавала курачка дзеда і бабу?
-        І што зрабіла мышка?
-        Як гаравала баба?-
-        Што рабіўдзед?
-        Што адбылося у той час, пакуль людзі крычалі, бедавалі?
-        Чым закончылася усё?
6. Фізкультхвілінка.
Мне купілі чаравічкі,
Як чырвоныя сунічкі (крокі на месцы, рукі ўбокі)
Заўтра рана-ўранку
Стану я на ганку, (стоячы, падыманне тулава на насках)
Па баках пагляджу,
А чаму – не скажу! (павароты тулава то ўлевы, то ўправы бакі).



7. Хвілнка адкрыццяў.
  А.  Абвядзіце ў сшытку па кропках абрысы прадметаў ( п а т э л ь н я , яечня на патэльні, я й к а ) , назавіце іх па-беларуску. (Калі вучні памыляюцца, настаўнік перачытвае сказ з гэтым словам у казцы.)
 - Паутарыце і закончыце выказванні:
На патэльні смажаць (жарят)…
Яечню пякуць на...
Яечню гатуюць з...
Б. З а р а з    у беларусаў дзеда і  бабу з павагай называюць дзядуля і  бабуля. - А у вас ёсць бабуля цідзядуля?
- Кім вы ім даводзіцеся?
-Пра каго можна сказаць старыя, а пра каго — малыя?
8. Паслухайце верш пра дзяцей, якія былі  ў гасцях у дзеда з бабай. Што яны там рабілі? Што пілі, елі?
Ладачкі-ладкі,
дзе былі? — У бабкі.
Што пілі в ы ? — Малако.
А што елі? — Ко-ко-ко.
Доўга ж вы сядзелі,
доўга пілі-елі.
— А мы не сядзелі —
цэлы дзень дурэлі.
Васіль  Вітка
— Як вы разумееце сэнс слова дурэлі?
— Раскажыце яго на памяць (у выглядзе дыялогу з настаўнікам).
IV. Вынік  у р о к а
— Якую мову мы пачалі вывучаць?
— Якія беларускія словы вы заномнілі?
— Як завуць госця, які  прыходзіў сёння на урок?
— Пра каго вы слухалі казку?

«Зычныя гукі [д] – [дз’]»

Тэма: «Зычныя гукі [д] – [дз’]»


       Мэты: замацоўваць веды вучняў пра зычныя гукі [д], [дз’], іх абазначэнне на піьме; замацоўваць уменні адрозніваць на слых мяккі гук [дз’], перадаваць словы з [дз’] на пісьме; развіваць фанематычны слых праз чыстагаворкі, развіваць арфаграфічную пільнасць праз уменне  знаходзіць арфаграмы ў словах; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў словамі  назвамі дзён тыдня, словамі, у напісанні якіх адбыліся  змены; развіваць звязнае вуснае маўленне праз поўныя адказы вучняў на пытанні настаўніка, памяць, лагічнае мысленне пры выкарыстанні алгарытму; ствараць умовы для развіцця камунікатыўных якасцяў у выніку работы ў групах; паказаць важнасць выканання распарадку дня, своечасовага выканання спраў.
Асноўныя метады і прыёмы: пастаноўка праблемнага пытання; работа ў парах; работа ў групах; самастойная работа; выкарыстанне мультымедыйнай прэзентацыі; выкарыстанне энцыклапедычных даведак.
Форма правядзення: урок-падарожжа.
Абсталяванне: мультымедыйная ўстаноўка; слоўнік (у выглядзе дрэва); прадметныя малюнкі; карткі-заданні; апоры і алгарытмы.

  1. Арганізацыйны этап.
-Я вельмi рада сустрэчы з вамi на ўроку беларускай мовы. А пачынаць наш урок , як і любую справу, патрэбна з добрага настрою. Створым гэты добрыдружалюбны настрой. Для гэтага ўсміхніцеся адзін аднаму, нашым гасцям.
Сядайце
- Рукі? (на месцы)
- Ногі? (на месцы)
- Локці? (з краю)
- Спіна? (прамая)
- Веды? (з сабою)
Калі веды з сабою, можна пачынаць урок.
Калі ў небе сонца свеціць
Або калі і дождж ідзе.
Давайце будзем, дзеці,
Ісці да новых ведаў кожны дзень. 
2. Праверка дамашняга задання.
— Адгарніце сшыткі. Праверым дамашняе заданне (практ. 186, с. 87).
— Назавіце словы, у якія вы ўставілі літары, абгрунтуйце свой выбар. (У словах «ведаць» і “парада”уставілі літару д, таму што пасля іх напісана літара а. У словах «будзеш» і «шкодзіць» ўставілі літары дз, таму што пасля іх напісаны  літары е, і.)
3. Актуалізацыя ведаў.
— Прычэпім вагончык і адправімся на станцыю «Актуалізацыя ведаў». Першы прыпынак «Моўная размінка».
Дзе-дзе-дзе — цягнік ідзе, гучна гудзе.
Ду-ду-ду — я па рэйках іду і вагоны вяду.
Дзі-дзі-дзі — на мяне паглядзі. Небяспечна! Глядзі!
— Назавіце словы з гукам [дз’], растлумачце іх правапіс.
— Падлічыце колькасць літар і гукаў у выдзеленым слове.
— Адзначце на «лесвіцы поспехаў», хто выканаў гэта заданне.
Чыстапісанне (на дошцы запісаны радок складоў):
дзі  да  дзе  дзё дзя  дзю
— Запішыце дату і радок чыстапісання.
Ручку правільна бяру,
Ліст з нахілам пакладу.
Сяду  роўна, не сагнуся,
І за працу я вазьмуся.
Вучні запісваюць дату з каменціраваннем, першы радок  — самастойна.
— Уважліва паглядзіце і адкажыце, які склад лішні? Чаму? (Лішні склад да, таму што літара д абазначае цвёрды гук і пасля яго пішацца літара а.)
— Якія галосныя літары абазначаюць мяккасць зычнага на пісьме? (Літары е, ё, і, ю, я.)
— Якая літара таксама абазначае мяккасць папярэдняга зычнага? (Літара ь «мяккі знак».)
Настаўнік дапісвае спалучэнні літар дзь на дошцы, вучні  — у сшытак.
— Хто выканаў гэта заданне, адзначце на «лесвіцы поспехаў». Хто прыгожа напісаў, зрабіце на праменьчыках  яшчэ адзін крок.
— Прычэпім вагончык да нашага цягніка і адправімся ў горад «Тэма і мэта».
4. Знаёмства з тэмай урока і пастаноўка мэты ўрока.
— Хто ўжо здагадаўся, якая тэма нашага ўрока? (Гукі [д], [дз’]).

— Правільна. Сёння мы будзем працаваць над тэмай «Гукі [д], [дз’]». Мы будзем вучыцца правільна вымаўляць гэтыя гукі ў словах і граматна пісаць. Пазнаёмімся з новымі беларускімі  словамі і запішам іх у свой слоўнік. Будзем вучыцца рабіць свае справы своечасова.

Вучні вядуць агульны слоўнік класа (у выглядзе дрэва па беларускай мове, дадатак 3).

5. Першаснае ўспрыманне новай тэмы.
— Прычэпім яшчэ вагон да нашага цягніка. (На дошцы.) Наступны прыпынак  Станцыя «Дзяжурная». Успомнім правіла, калі мы пішам літару д, а калі літары дз.


 «Дзяжурнае правіла»
Гук  [д] цвёрды, таму пасля літары д пішуцца літары а, о, у, ы, э.
Гук [дз’] мяккі, таму пасля літар дз пішуцца літары е, ё, ю, я, і, ь.
Гук [дз’] пішацца перад літарай в, якая абазначае мяккі гук [в’].

— Гэта правіла ў нас сёння будзе»дзяжурным». Успомнім правіла з прыкладамі, якое мы вучылі на прошлым уроку. (Вучні хорам чытаюць вершаванае правіла.)
  
Дзіва, дзядзька, дзверы, дзевяць,
Дзюба, дзённік, дзяцел, дзесяць,
Дзед Дзяніс, дзяўчынка, дзік 
Літар дзве, а гук адзін!

— Хто ўспомніў гэта правіла, адзначце на «лесвіцы поспехаў».
Фізкультхвілінка (гульня «Носікі»).
— Давайце крышку адпачнём. Нам спатрэбяцца носікі. Паспрабуйце ў паветры «напісаць» носікам першую літару ў слове «так».
— А цяпер увага! Я буду называць словы, а вы павінны «пісаць» у паветры толькі тыя словы, у якіх ёсць мяккі гук [дз’], а калі няма  то нічога «не пісаць». Напрыклад, тыдзень.
— Зразумела?
Дзяўчынка, Дар’ я, Дзіяна, дзяжурны, Днепр, дзяржава, Радзіма, лідар.
— А што азначае слова лідар? Гэта слова мы паглядзім у тлумачальным слоўніку.
Падрыхтаваны вучань тлумачыць лексічнае  значэнне слова лідар, дадатак 4.
— Возьмем слова лідар у наш слоўнік.
Настаўнік прымацоўвае слова на «дрэва».
— Прычэпім вагон і адправімся на станцыю «Слоўнікавая».
6. Слоўнікавая работа.
 Зараз мы папрацуем са слоўнікам, які размешчаны у канцы падручніка на сіаронкі 131, 132.

  • Першы рад выпісвае словы з дз з радзела “Дзікія звяры”, а другі рад з раздзела “Дзікія птушкі”. У выпісаных словах паставіць націск, падкрэсліць гук дз.

— Хто ўсё зрабіў, адзначце на «лесвіцы поспехаў», а хто правільна і без памылак — зрабіце яшчэ адзін крок.
— Чапляем вагон і адпраўляемся на станцыю «Засваенне ведаў»
7. Засваенне новых ведаў
  • Работа з падручнікам (развіццё мовы.)
— На гэтай станцыі папрацуем з падручнікам. Адгарніце падручнік на с.87, практ. 188Прачытайце. Запішыце сказ пад дыктоўку.
Як у хустачках дзяўчынкі , чырванеюць дзве асінкі.
Пісьмо пад дыктоўку. Адзін вучань працуе ля дошкі.
— Падкрэсліце літары, якія пішуцца пасля дзПраверце. Адзначце сваю работу на «лесвіцы поспехаў».
  • Работа ў парах (творчае заданне), дадатак 6.
— Адкрыйце канверты. Прачытайце словы. Што яны абазначаюць? (Назвы дзён тыдня.) Размясціце іх па парадку. Устаўце патрэбныя літары.
— Запішыце назвы дзён па парадку ў свае сшыткіПадкрэсліце арфаграмы «дзяжурнага правіла». Праверце. Хто напісаў правільна і прыгожа, падніміцеся яшчэ на адзін крок «лесвіцы поспехаў».
— Прычэпім вагон і адправімся на станцыю «Фізкультхвілінка».
Фізкультхвілінка.
У панядзелак я бялізну мыла (нахілы ўперад),
Падлогу ў аўторак падмятала (нахілы ўніз,)
У сераду пякла калач (рухі рукамі),
А ў чацвер шукала мяч (павароты галавы),
У пятніцу скакала (скокі на месцы),
А ў суботу дарабіла ўсю работу (хадзьба на месцы),
У нядзелю ўмывалася (імітацыя умывання),
Да бабулі я збіралася (хадзьба на месцы).

8. Кантроль і прымяненне ведаў на практыцы.
— Цягнік прывёз нас на станцыю «Замацаванне», дзе вы будзеце працаваць самастойна.
 Тэст

  1. Падкрэсліце літары, якія абазначаюць мяккасць
зычны на пісьме:
 а, і, у, я, е, ю, ь, ы, ё
  1. Падкрэсліце словы з цвёрдым гукам [д].
Дзіва, дамы, хадзіць, дзіця, дзед, дуб, доўгі, дзівак, думаць.

  1. У якіх словах трэба пісаць літару я? Падкрэсліце іх.
Дз..цел, Дз.. ніс, д..рога, Д..ніла.

  1. Вымавіце слова дзень. Адзначце знакам   +  
правільнае выказванне.
      Усе зычныя у гэтым слове цвёрдыя.
 Усе зычныя у гэтым слове мяккія.
 У гэтым слове ёсць і цвёрдыя, і мяккія зычныя.
  1. Запішыце адказы на пытанні.
У з о р: Дзе сядзіць птушка?
Птушка сядзіць у гняздзе.
Дзе плыве рыбка?
______________________________________________
Дзе растуць агуркі?
______________________________________________
Дзе пасадзілі яблыньку?
__________________________________________
          Словы для даведак: вада, града, сад.

— Адзначце на «лесвіцы поспехаў», хто выканаў гэта заданне.