Тэма: «Зычныя гукі [д] – [дз’]»
Мэты: замацоўваць веды вучняў пра зычныя гукі [д], [дз’], іх абазначэнне на піьме; замацоўваць уменні адрозніваць на слых мяккі гук [дз’], перадаваць словы з [дз’] на пісьме; развіваць фанематычны слых праз чыстагаворкі, развіваць арфаграфічную пільнасць праз уменне знаходзіць арфаграмы ў словах; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў словамі — назвамі дзён тыдня, словамі, у напісанні якіх адбыліся змены; развіваць звязнае вуснае маўленне праз поўныя адказы вучняў на пытанні настаўніка, памяць, лагічнае мысленне пры выкарыстанні алгарытму; ствараць умовы для развіцця камунікатыўных якасцяў у выніку работы ў групах; паказаць важнасць выканання распарадку дня, своечасовага выканання спраў.
Асноўныя метады і прыёмы: пастаноўка праблемнага пытання; работа ў парах; работа ў групах; самастойная работа; выкарыстанне мультымедыйнай прэзентацыі; выкарыстанне энцыклапедычных даведак.
Форма правядзення: урок-падарожжа.
Абсталяванне: мультымедыйная ўстаноўка; слоўнік (у выглядзе дрэва); прадметныя малюнкі; карткі-заданні; апоры і алгарытмы.
- Арганізацыйны этап.
-Я вельмi рада сустрэчы з вамi на ўроку беларускай мовы. А пачынаць наш урок , як і любую справу, патрэбна з добрага настрою. Створым гэты добры, дружалюбны настрой. Для гэтага ўсміхніцеся адзін аднаму, нашым гасцям.
Сядайце
- Рукі? (на месцы)
- Ногі? (на месцы)
- Ногі? (на месцы)
- Локці? (з краю)
- Спіна? (прамая)
- Веды? (з сабою)
Калі веды з сабою, можна пачынаць урок.
Калі ў небе сонца свеціць
Або калі і дождж ідзе.
Давайце будзем, дзеці,
Ісці да новых ведаў кожны дзень.
2. Праверка дамашняга задання.
— Адгарніце сшыткі. Праверым дамашняе заданне (практ. 186, с. 87).
— Назавіце словы, у якія вы ўставілі літары, абгрунтуйце свой выбар. (У словах «ведаць» і “парада”уставілі літару д, таму што пасля іх напісана літара а. У словах «будзеш» і «шкодзіць» ўставілі літары дз, таму што пасля іх напісаны літары е, і.)
3. Актуалізацыя ведаў.
— Прычэпім вагончык і адправімся на станцыю «Актуалізацыя ведаў». Першы прыпынак «Моўная размінка».
Дзе-дзе-дзе — цягнік ідзе, гучна гудзе.
Ду-ду-ду — я па рэйках іду і вагоны вяду.
Дзі-дзі-дзі — на мяне паглядзі. Небяспечна! Глядзі!
— Назавіце словы з гукам [дз’], растлумачце іх правапіс.
— Падлічыце колькасць літар і гукаў у выдзеленым слове.
— Адзначце на «лесвіцы поспехаў», хто выканаў гэта заданне.
Чыстапісанне (на дошцы запісаны радок складоў):
дзі да дзе дзё дзя дзю
— Запішыце дату і радок чыстапісання.
Ручку правільна бяру,
Ліст з нахілам пакладу.
Сяду роўна, не сагнуся,
І за працу я вазьмуся.
Вучні запісваюць дату з каменціраваннем, першы радок — самастойна.
— Уважліва паглядзіце і адкажыце, які склад лішні? Чаму? (Лішні склад да, таму што літара д абазначае цвёрды гук і пасля яго пішацца літара а.)
— Якія галосныя літары абазначаюць мяккасць зычнага на пісьме? (Літары е, ё, і, ю, я.)
— Якая літара таксама абазначае мяккасць папярэдняга зычнага? (Літара ь «мяккі знак».)
Настаўнік дапісвае спалучэнні літар дзь на дошцы, вучні — у сшытак.
— Хто выканаў гэта заданне, адзначце на «лесвіцы поспехаў». Хто прыгожа напісаў, зрабіце на праменьчыках яшчэ адзін крок.
— Прычэпім вагончык да нашага цягніка і адправімся ў горад «Тэма і мэта».
4. Знаёмства з тэмай урока і пастаноўка мэты ўрока.
— Хто ўжо здагадаўся, якая тэма нашага ўрока? (Гукі [д], [дз’]).
— Правільна. Сёння мы будзем працаваць над тэмай «Гукі [д], [дз’]». Мы будзем вучыцца правільна вымаўляць гэтыя гукі ў словах і граматна пісаць. Пазнаёмімся з новымі беларускімі словамі і запішам іх у свой слоўнік. Будзем вучыцца рабіць свае справы своечасова.
Вучні вядуць агульны слоўнік класа (у выглядзе дрэва па беларускай мове, дадатак 3).
5. Першаснае ўспрыманне новай тэмы.
— Прычэпім яшчэ вагон да нашага цягніка. (На дошцы.) Наступны прыпынак — Станцыя «Дзяжурная». Успомнім правіла, калі мы пішам літару д, а калі літары дз.
«Дзяжурнае правіла»
Гук [д] цвёрды, таму пасля літары д пішуцца літары а, о, у, ы, э.
Гук [дз’] мяккі, таму пасля літар дз пішуцца літары е, ё, ю, я, і, ь.
Гук [дз’] пішацца перад літарай в, якая абазначае мяккі гук [в’].
|
— Гэта правіла ў нас сёння будзе»дзяжурным». Успомнім правіла з прыкладамі, якое мы вучылі на прошлым уроку. (Вучні хорам чытаюць вершаванае правіла.)
Дзіва, дзядзька, дзверы, дзевяць,
Дзюба, дзённік, дзяцел, дзесяць,
Дзед Дзяніс, дзяўчынка, дзік —
Літар дзве, а гук адзін!
|
— Хто ўспомніў гэта правіла, адзначце на «лесвіцы поспехаў».
Фізкультхвілінка (гульня «Носікі»).
— Давайце крышку адпачнём. Нам спатрэбяцца носікі. Паспрабуйце ў паветры «напісаць» носікам першую літару ў слове «так».
— А цяпер увага! Я буду называць словы, а вы павінны «пісаць» у паветры толькі тыя словы, у якіх ёсць мяккі гук [дз’], а калі няма — то нічога «не пісаць». Напрыклад, тыдзень.
— Зразумела?
Дзяўчынка, Дар’ я, Дзіяна, дзяжурны, Днепр, дзяржава, Радзіма, лідар.
— А што азначае слова лідар? Гэта слова мы паглядзім у тлумачальным слоўніку.
Падрыхтаваны вучань тлумачыць лексічнае значэнне слова лідар, дадатак 4.
— Возьмем слова лідар у наш слоўнік.
Настаўнік прымацоўвае слова на «дрэва».
— Прычэпім вагон і адправімся на станцыю «Слоўнікавая».
6. Слоўнікавая работа.
- Зараз мы папрацуем са слоўнікам, які размешчаны у канцы падручніка на сіаронкі 131, 132.
- Першы рад выпісвае словы з дз з радзела “Дзікія звяры”, а другі рад з раздзела “Дзікія птушкі”. У выпісаных словах паставіць націск, падкрэсліць гук дз.
— Хто ўсё зрабіў, адзначце на «лесвіцы поспехаў», а хто правільна і без памылак — зрабіце яшчэ адзін крок.
— Чапляем вагон і адпраўляемся на станцыю «Засваенне ведаў»
7. Засваенне новых ведаў
- Работа з падручнікам (развіццё мовы.)
— На гэтай станцыі папрацуем з падручнікам. Адгарніце падручнік на с.87, практ. 188. Прачытайце. Запішыце сказ пад дыктоўку.
Як у хустачках дзяўчынкі , чырванеюць дзве асінкі.
Пісьмо пад дыктоўку. Адзін вучань працуе ля дошкі.
— Падкрэсліце літары, якія пішуцца пасля дз. Праверце. Адзначце сваю работу на «лесвіцы поспехаў».
- Работа ў парах (творчае заданне), дадатак 6.
— Адкрыйце канверты. Прачытайце словы. Што яны абазначаюць? (Назвы дзён тыдня.) Размясціце іх па парадку. Устаўце патрэбныя літары.
— Запішыце назвы дзён па парадку ў свае сшыткі. Падкрэсліце арфаграмы «дзяжурнага правіла». Праверце. Хто напісаў правільна і прыгожа, падніміцеся яшчэ на адзін крок «лесвіцы поспехаў».
— Прычэпім вагон і адправімся на станцыю «Фізкультхвілінка».
Фізкультхвілінка.
У панядзелак я бялізну мыла (нахілы ўперад),
Падлогу ў аўторак падмятала (нахілы ўніз,)
У сераду пякла калач (рухі рукамі),
А ў чацвер шукала мяч (павароты галавы),
У пятніцу скакала (скокі на месцы),
А ў суботу дарабіла ўсю работу (хадзьба на месцы),
У нядзелю ўмывалася (імітацыя умывання),
Да бабулі я збіралася (хадзьба на месцы).
8. Кантроль і прымяненне ведаў на практыцы.
— Цягнік прывёз нас на станцыю «Замацаванне», дзе вы будзеце працаваць самастойна.
Тэст
- Падкрэсліце літары, якія абазначаюць мяккасць
зычны на пісьме:
а, і, у, я, е, ю, ь, ы, ё
- Падкрэсліце словы з цвёрдым гукам [д].
Дзіва, дамы, хадзіць, дзіця, дзед, дуб, доўгі, дзівак, думаць.
- У якіх словах трэба пісаць літару я? Падкрэсліце іх.
Дз..цел, Дз.. ніс, д..рога, Д..ніла.
- Вымавіце слова дзень. Адзначце знакам +
правільнае выказванне.



- Запішыце адказы на пытанні.
У з о р: Дзе сядзіць птушка?
Птушка сядзіць у гняздзе.
Дзе плыве рыбка?
______________________________________________
Дзе растуць агуркі?
______________________________________________
Дзе пасадзілі яблыньку?
__________________________________________
Словы для даведак: вада, града, сад.
— Адзначце на «лесвіцы поспехаў», хто выканаў гэта заданне.
Комментариев нет:
Отправить комментарий