воскресенье, 19 апреля 2020 г.

Цётка. «Сварба».

Тэма: Цётка. «Сварба».
Мэта:
ü Удасканальваць навык чытання: правільнасць, асэнсаванасць, бегласць, выразнасць;
ü Фарміраваць уменні працы з творам;
ü Развіваць увагу, маўленне, памяць;
ü Выхоўваць любоў да прыроды.
Абсталяванне: малюнкі, фотаздымкі на тэму “Сустрэча зімы і вясны”.
Ход урока:
1. Арг. Момант.
2. Праверка дамашняга задання.
Міні-конкурс чытачоў верша “Перад паводкай”. (Перад яго правядзеннем пад кіраўніцтвам настаўніка вучні ўспамінаюць, з якой інтанацыяй трэба чытаць верш, адпрацоўваюць выразнае чытанне).
3. Знаёмства з творам.
Адгадванне парных загадак:
Лёд на рэчцы разламала, Сляды за намі замятае
Траўку ў полі ўзгадвала. Ды не спужае нас яна.
Птушак склікала яна. Дарогі снегам пасыпае
Як завуць яе? …(Вясна) Ружовашчокая …(зіма).

- Калі сустракаюцца зіма і вясна? Хто з вас бачыў, як гэта адбываецца? Ці лёгка зіма аддае свае правы вясне?
Апішыце веснавыя з’явы, якія сведчаць пра тое, што зіма яшчэ спрачаюцца з вясной. Пафантазіруйце, чаму гэта адбываецца.
Настаўнік арганізуе працу па знаходжанні народных прымет, тлумачэнні іх сэнсу. Праца з малюнкамі па тэме “Сустрэча зімы і вясны”.
- Сёння пазнаёмімся з казкай “Сварба”. Як вы думаеце, якія падзеі апісаны ў ёй?
Настаўнік расказвае дзецям пра стварэнне казкі аўтарам. (Цетка напісала казку паводле прыродных з’яў).
- Выразнае чытанне казкі настаўнікам разам з вучнямі.
- Чаму сварылася Зіма з Вясной?
4. Аналіз твора.
Самастойнае чытанне казкі.
Праводзіцца слоўнікавая праца – с. 57.
Выбарачнае чытанне.
Адказы на пытанні – с. 57-58.
Падзел твора на часткі, падбор загалоўкаў, пераказ.
5. Дамашняе заданне
Пераказ казкі “Сварба”.
6. Вынік урока.
- Ці часта адбываецца сварба паміж Зімой і Вясною7 хто і чаму перамагае? Ці спрачаюцца паміж сабой іншыя поры года?
- Калі гэта адбываецца?

Комментариев нет:

Отправить комментарий