воскресенье, 19 апреля 2020 г.

Прыназоўнік. Правапіс прыназоўнікаў


    Прыназоўнік. Правапіс прыназоўнікаў
v 1.Сярод прапанаваных слоў падкрэслі толькі прыназоўнікі.
За, пад, і, ён, з, на, для, аб, мы, я, па, у, а, да, каля, ты, ён.

v 2.Прачытай сказы. Падкрэслі прыназоўнікі.
Дзеці адпачывалі на ўскрайку лесу. Па зялёнаму лісточку паўзе мурашка. Коля піў малако са шклянкі. Ля бярозы хлопчык знайшоў падбярозавік. Чародкі гу­сей сабраліся ў вырай. Нажніцы і ніткі ляжаць на стале. Пасля снядання ад хлеба застаўся акрайчык.

v 3.Прачытай тэкст. Падкрэслі прыназоўнікі разам са словамі, да якіх яны адносяцца.
У лесе стаяла добрае надвор'е. Тарас з кошыкам пабег у грыбы. У лесе ён сустрэў сябра Міхася. Міхась нёс поўны кошык з грыбамі.

v 4.«Злучы» словы пры дапамозе прыназоўнікаў, дадзеных у дужках. Падкрэслі прыназоўнікі.
Хмары, лес (над) —_______________;
вучань, дошка (каля) —_______________;
вучань, парта (за) —_______________________;
ягады, кошык (у) —________________;
кветкі, луг (на) —____________________;
дарога, лес (каля) —_______________;
ліпа, хата (каля) -—___________________.

v 5.Напішы, што дзе расце.
Дрэвы ў____________.  Баравікі ў__________.
Вішні ў________.         Ягады на __________.
Збожжа на___________. Падасінавікі пад___________.

v 6.Змяні словы ў дужках так, як патрабуе сэнс.
Над (арэшына)________вавёрка знайшла арэхі. Дзеці прыехалі з (веска)________. Каля (дом)______працякае рэчка. Рабочыя працуюць на (завод)__________. Усю зіму мы клапаціліся аб (птушка)________. Над (лес)__________ падня-
лося веснавое сонейка. Дзеці пасадзілі за (школа) ___маладыя дрэўцы.




v   7.Устаў замест пропускаў патрэбныя прыназоўнікі.
  Бярозавы гай пачынаецца __ сялом. Грыбы растуць _ лесе. Ліза паклала падручнік _ парту.Вясёлым гуртам вучні ідуць _ тэатр. Настаўнік выклікаў вучняў___дошкі.____школы пабудавалі  дзіцячую пляцоўку. Вожык піў малако _ талеркі.
Дажджавыя кроплі забарабанілі ___ лісцях. Прыго­жая вясёлка раскінулася __ ракой.

v 8.Прачытай, падкрэслі літары, якія трэба пісаць па правілах. Запішы адказы на пытанні. Падкрэслі прыназоўнікі.
Дзеці пайшлі ў лес. За імі пабег сабака Шарык. Рап­там Шарык кінуўся да хвоі. На галінцы хвоі сядзела пушыстая вавёрка.
1. Куды пайшлі дзеці?_______________________________
2. Хто пабег за імі?_________________________________
3. Што ўсхвалявала Шарыка?_________________________
______________________________________________
















Комментариев нет:

Отправить комментарий