воскресенье, 19 апреля 2020 г.

Сказ. Афармленне сказа на пісьме


Сказ. Афармленне сказа  на пісьме

v 1.Падзялі тэкст на сказы. У канцы кожнага сказа пастаў адпаведны знак прыпынку. Успомні, з якой
літары патрэбна иачынаць пісаць новы сказ. Падкрэслі прыназоўнікі.
Аднойчы Міша пайшоў у лес сярод кустоў ён убачыў гняздо з птушанятамі птушка прыляцела карміць дзяцей яна сядзела на галінцы недалёка ад гнязда хлопчык не захацеў палохаць яе ён ціхенька адышоў ад гнязда.

v 2.Складзі сказы з дадзеных слоў. Запішы іх.
Дзеці, у, прыйшлі, лес. Вавёрку, убачылі, дрэве, на, яны. Схавалася, дупле, у, вавёрка.

________________________________________________

v 3.Запішы адказы на пытанні разгорнутымі сказамі, ужываючы словы ў дужках так, як патрабуе сэнс.
1.    Што прыносіць чалавеку праца? (Радасць, гордасць.)
__________________________________________
2.   Кім ты марыш стаць, калі вырасцеш? (Трактарыст, вучоны, настаўнік.)
___________________________________________
3.   Якую работу ты выконваеш дома? (Мыць посуд, прыбіраць кватэру.)
___________________________________________

v 4.Пастаў патрэбны знак прыпынку ў канцы кожнага сказа. Падкрэслі словы, якія нельга перанесці.
Дзеці пайшлІ ў лес Як там хораша Арэшнік густа параскідваў свае галіны Цвітуць ландышы Спяваюць птушкі А лес ціха шуміць Ці часта бывает ты ў лесе

v 5.Падзялі тэкст на сказы. У канцы кожнага сказа пастаў патрэбны знак прыпынку. Падкрэслі літары, якія трэба пісаць па правілах.
Якое раздолле летам у бары тут смела разгульваюць шустрыя вавёркі кружацца ля сваіх гнёздаў крыклівыя вароны дзесьці стукае па дрэве дзяцел галасістыя птушкі пырхаюць між галля дзіўная му­зыка гучыць у бары
v 6.Прачытай і адкажы на пытанні, карыстаючыся словамі для даведак. Адказы запішы. Над словамі ўкажы колькасць гукаў і літар.
1. Хто пайшоў у лес?
2. Якое дрэўца знайшоў ён у лесе?
3. Што бацька зрабіў з яблынькай?
4. Хто дапамагаў бацьку даглядаць дрэўца?
 Словы для даведак: бацька, дзікую яблыньку, перанёс у сад, маленькі Кастусь.

v 7.Дапоўні сказы словамі так, як патрабуе сэнс. Пры дапамозе вертыкальнай рыскі падзялі гэтыя словы на склады.
Узняўся_________ вецер.  Насунулася    ______________    хмара. Бліснула ____________маланка. Загрымеў_______ гром. Паліў __________ дождж.












Комментариев нет:

Отправить комментарий