воскресенье, 19 апреля 2020 г.

Правапiс cлоў з ў


Правапiс cлоў з ў
v 1.Падкрэслі словы з ў. Растлумач правапіс.
Увосень, жораў, мухамор, мука, аўтобус, лаўка, ба­буля, паехаў, Пятрусь, пайшлі ў лес, прыехаў у горад, пры спісванні ўстаўце літару. 

v 2.Выберы патрэбную літару ў дужках. Падкрэслі папярэднюю літару, якая абазначае галосн ы гук.
Жо(ў, у)ты, раст(ў, у)ць, зад(ў, у)ма(ў, у)ся, паля(ў, у)нічы, аг(ў, у)рок, гарб(ў, у)з, здаро(ў, у)е, наста(ў, у)нік, дзя(ў, у)чынка, с(ў, у)ніцы, пт(ў, у)шкі, Магілё(ў, у), М(ў, у)рзік, цыб(ў, у)ля, пайшо(ў, у), Па(ў, у)лік.

v 3.Змяні словы па ўзоры.Запішы іх. Падкрэслі літару ў і папярэдні гук.
Узор: стаю — стаў.      Узор: катаюся катаўся.
Спяваю —__________.              Збіраюся—__________.
Апранаю —_________.              Хаваюся —__________.
Устаю —___________.              Вяртаюся—__________.

v 4. З дадзеныж складоў састаў словы. Запішы іх. Растлумач правапіс ў.
ка, траў—__________            ка, стаў, ла—___________
ка, лаў —__________            то, аў, бус —-___________
таў, чы —__________            лі, жу, раў —___________
каў, ча —__________            нік, нас, таў—___________

v 5. Прачытай тэкст. Устаў прапушчаныя літары. Растлумач свой выбар.
                       Вожык
   Тата вярну..ся з лес.. . Ён прынёс вожыка. Вожык
ляжа.. ... к..тку. Пеця налі..  ...  талерк.. малака і паставі..
каля вожыка. Раніцай Пеця занёс вожыка ... школ.. .

v 6.3 дадзеных слоў складзі сказы. Запішы іх. Падкрэслі літару ў адной рыскай, а папярэднюю літару — дзвюма.
Аўтобус, вельмі, спыняўся, часта. Ён, пасажыраў, новых, падбіраў, усё. Час, марудна, цягнуўся. Дарога, ўсім, цяжкай, здалася, доўгай, і.
______________________________________________________________________________________________________________________________________________
v 7.Прачытай тэкст. Знайдзі памылкі. Выправі іх. Растлумач правапіс ў.
                            Вавёрка
Дзяўчынкі пайшлі у лес у суніцы. З імі быу сабака Тўзік. Раптам Тўзік кінуўся да хвоі. На галінках дрэуца яны ўбачылі пушыстўю вавёрку.

v 8.Перакладзі словы на беларускую мову.
Скамейка —__________.   Космонавт —___________.
Учитель —___________.   Деревце —_____________.
Девочка—___________.   Строитель —___________.
Прозвенел —_________.   Лев —___________.
Травка —____________.   Сказал —____________.
Журавль —_________.



















Комментариев нет:

Отправить комментарий